КАБУЛ
Каля 40 працэнтаў дэлегатаў афганскага канстытуцыйнага сходу Лоя Джырга не прынялі сёньня ўдзелу ў галасаваньні па папраўках у новы праект Канстытуцыі. Сярод тых, хто не галасаваў, былі былы прэзыдэнт Афганістана Рабані, лідар этнічных узбекаў Абдул Рашыд Дустум і іслямскі клерык Абдум Расул Саяф, які цяпер узначаліў апазыцыю да часовага кіраўніка Афганістана Хаміда Карзая. Карзай – прадстаўнік пуштунскай этнічнай большасьці -- жадае, каб у Канстытуцыі была вызначаная моцная прэзыдэнцкая ўлада, але ягоныя апанэнты выступаюць за большыя паўнамоцтвы парлямэнту.