Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:16 ]  Старшыняваньне Ірляндыі ў Эўразьвязе мае быць засяроджанае на паляпшэньні трансатлянтычных адносінаў


ДУБЛІН: Міністр замежных справаў Ірляндыі Брайэн Коўэн заявіў, што паляпшэньне адносінаў паміж Эўразьвязам і ЗША будзе ключавым заданьнем Ірляндаі ў часе 6-месячнага старшыняваньня ў Эўразьвязе. Добрыя трансатлянтычныя адносіны “надзвычай важныя”-падкрэсьліў міністр. Зараз адносіны паміж Эўразьвязам і ЗША надзвычай напружаныя, найперш з прычыны рознага стаўленьня да вайны ў Іраку. Рознагалосьсі тычацца таксама эўрапэйскай абароны, Міжнароднага Крымінальнага Суду, кліматычнага Пратаколу з Кіёта і гандлю, у прыватнасьці экспартных тарыфа на сталь.
XS
SM
MD
LG