Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  Выратавальныя службы засяроджваюцца на дапамозе тым, хто перажыў землятрус у Іране

БАМ. ІРАН: Афіцыйныя прадстаўнікі і выратавальныя службы спыняюць пошукі жывых людзей, і канцэнтруюцца на дапамозе тым, хто перажыў зумлятрус. Каля 200 замежных спецыялістаў накіроўваюцца дамоў, паколькі ўжо няма надзеі на выратаваньне каго небудзь спад руінаў. Агульная колькасьць ахвяраў дакладна не вядомая, але мяркуецца, што яна можа скласьці каля 30 тысячаў чалавек. Гэтак ў прыватнасьці лічыць прадстаўнік Чырвонага Паўмесяца Алі Рэза Замані: “ Экспэрты ацэньваюць колькасьць загіблых на 20, 25 і нават на 30 тысячаў. Статыстычныя дазеныя вельмі супярэчлівыя, але мы можам пацьвердзіць лічбу 25 тысячаў”. Дзярж-дэпаратамент ЗША пацьвердзіў, што ўчора ў Бам прыляцеў першы амэрыканскі самалёт з гуманітарнай дапамогай, і ў бліжэйшыя дні прыбудуць наступныя самалёты з дапамогай і амэрыканскімі спецыялістамі. Дзярж-сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што прыняцьце Іранм амэрыканскай дапамогі зьяўляецца адным з сымпомаў паляпшэньня адносінаў паміж дзьвумя краінамі.
XS
SM
MD
LG