Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:56 ]  Ізраільскія сілы правялі сёньня рэйд на горад Наблус


ЕРУЗАЛІМ: Ізраільскія сілы ўвайшлі сёньня ў Наблус, уступілі ў сутычку з палестынскімі паўстанцамі, правялі вобыскі ў хатах, і ўвялі ў горадзе каменданцкую гадзіну. Наблус лічыцца цэнтрам палестынскага руху супраціўленьня. Сёньня, міністэрства ўнутраных справаў Ізраілю паведаміла, што ад сакавіка 2001 году, з часу калі прэм’ерам стаў Арыель Шарон, колькасьць габрэйскіх пасяленцаў на акупаваных тэрыторыях узрасла на 16%. На заходнім беразе Ярдану і ў Паласе Газа, жывуць агулам 236 тысячаў габрэйскіх пасяленцаў. У адпаведнасьці з мірным плянам званым “ дарожнай мапай”, далейшая пабудова пасяленьняў павінна быць замарожаная. Тым ня меней, ізраільскія ўлады працягваюць разбудову існуючых пасяленьняў.
XS
SM
MD
LG