Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:54 ]  Эўрапэйскі эканаміст перасьцярог перад нэгатыўнымі наступствамі далейшага ўмацаваньня эўра

БЭРЛІН: Галоўны эканаміст Арганізацыі Эканамічнага Супрацоўніцтва і Разьвіцьця-Жан-Філіп Коці заявіў, што далейшае ўмацаваньне эўра можа мець вельмі нэгатыўныя наступствы для ўсясьветнай эканомікі. У інтэрв’ю нямецкай газэце ” Гандэльсблят” Коці адзначыў, што эканоміка эўразоны у значнай ступені залежыць ад экспарту, і ўмацаваньне эўра можа ўскладніць аздараўленьне эўрапэйскай эканомікі. Сёньня, абменны курс перавысіў мяжу 1,25 сотых амэрыканскага даляра за эўра. Вартасьць эўрапэйскай валюты расьце безупынна з паловы лістапада. Затое амэрыканская валюта абясцэньваецца ў сувязі зь вялізным дэфіцытам у бюджэце ЗША.
XS
SM
MD
LG