Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:47 ]  Эўракамісія спадзяецца, што Сэрбія працягне рэформы


БРУСЭЛЬ Эўракамісія сёньня выказала спадзяваньне, што Сэрбія працягне курс рэформаў і застанецца на шляху да сяброўства ў Эўразьвязе, негледзячы на пэўны посьпех нацыяналістаў падчас учорашніх парлямэнцкіх выбараў. Эўракамісія зараз ацэньвае гатоўнасьць Сэрбіі і Чарнагорыі ўступіць у перамовы наконт асацыяванага пагадненьня, якое стане першым крокам да будучага ўступленьня ў Эўразьвяз. Папярэднія вынікі выбараў паказваюць, што крайне правая Сэрбская радыкальная партыя здабыла каля 27 працэнтаў галасоў, і атрымае ў новым складзе парлямэнту каля 80 месцаў. Аднак тры партыі дэмакратычнай арыентацыі ў суме набралі 42 працэнты галасоў. Францыя заклікала дэмакратычныя сілы Сэрбіі аб’яднацца і сфармаваць урад, які працягне палітычныя і эканамічныя рэформы.
XS
SM
MD
LG