БАМ
У паўдневым усходзе Ірану ў горадзе Бам, амаль цалкам разбураным у выніку пятнічнага землятрусу, фактычна скончыліся выратавальныя працы. Дзяржаўнае іранскае радыё паведамляе, што агульная колькасьць ахвяраў землятруса дасягнула 30 тысячаў чалавек. Каля 25 тысячаў целаў ужо пахаваныя. У Бам былі перакінутыя злучэньні войска і паліцыі, якія будуць абараняць гуманітарныя канвоі ад марадзёраў. У выратавальных працах удзельнічаюць больш за 400 спецыялістаў з розных краінаў сьвету.
Сёньня разбураны горад наведалі кіраўнікі Ірану -- духоўны лідэр аятала Хамэнэі і прэзыдэнт Хатамі Аятола паабяцаў адбудаваць зьнішчаны горад і выказаў словы спачуваньня сем’ям палеглых.