Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:42 ]  Грызлоў абраны сьпікерам Дзярждумы


МАСКВА Сьпікерам Дзяржаўнай Думы Расеі абраны лідар фракцыі “Адзіная Расея” Барыс Грызлоў. Сёньня Дзярждума правяла першае пасьля парлямэнцкіх выбараў паседжаньне. Віцэ-сьпікерамі былі абраныя прадстаўнікі “Адзінай Расеі” Георгі Бос, Вячаслаў Валодзін, Алег Марозаў, Уладзімер Пехцін, Артур Чылінгараў, а таксама Валянцін Купцоў ад Камуністычнай партыі, Дзьмітры Рагозін ад фракцыі “Родіна” і Уладзімер Жырыноўскі ад фракцыі КПРФ. Упершыню ў гісторыі пост-савецкай Расеі адна партыя мае пераканаўчую большасьць у ніжняй палаце парлямэнту. Фракцыя “Адзінай Расеі” налічвае каля трохсот дэпутатаў, што дае ёй магчымасьць самастойна мяняць Канстытуцыю.
XS
SM
MD
LG