НІКАСІЯ
Лідар непрызнанай турэцкай рэспублікі Паўночнага Кіпра Раўф Дэнкташ сёньня прызначыў сфармаваць новы ўрад Мехема Алі-Таята -- кіраўніка партыі, якая падтрымлівае ўступленьне Кіпра ў Эўразьяз. Два тыдні таму прайшлі выбары, якія падзялілі парлямэнт Паўночнана Кіпра амаль пароўну паміж прыхільнікамі і апанэнтамі ААНаўскага пляну аб’яднаньня вострава, дасюль падзеленага на турэцкую і грэцкую часткі. Ў траўні наступнага году Кіпр уступае ў Эўразьвяз. І калі турэцкая грамада не захоча прыняць плян аб’яднаньня вострава, ў Эўразьвяз уступіць толькі паўднёвая, грэцкая частка.