БАМ
Сёньня кіраўнікі Ірану -- духоўны лідэр аятала Хамэнэі і прэзыдэнт Ірану Хатамі наведалі горад Бам, разбураны ў выніку пятнічнага землятруса. Аятола абяцаў адбудаваць зьнішчаны горад і выказаў словы спачуваньня сем’ям палеглых.
Паводле апошніх дадзеных, колькасьць ахвяраў трагедыі складае як мінімум 22 тысячы чалавек. Яшчэ 30 тысячаў чалавек параненыя, а дзесяткі тыясячаў апынуліся без даху над галавою. У выратавальных працах удзельнічаюць больш за 400 спецыялістаў з розных краінаў сьвету.