ПЭКІН
Прэм’ер-міністр Кітая Вэн Дзябяо заявіў, што Пэкін гатовы разгледзець праблему зьмяншэньне Ірацкіх даўгоў. Гэтае выказваньне прыводзіць афіцыйнае кітайское агенства Сіньхуа пасьля сустрэчы Вэн Дзябяо з амэрыканскім пасланьнікам Джэймсам Бэйкерам. Вэн адзначыў, што Кітай цалкам разумее складанасьць працэсу аднаўленьня ў Іраку і становішча ірацкага народа. Агенцыя Сіньхуа не прыводзіць лічбаў, на колькі Кітай гатовы зьменшыць ірацкія даўгі. Пекін заявўляе, што ў 1990 годзе Ірак быў павінен звыш 1 мільярду даляраў, аднак памер цяперашняга доўгу дакладна невядомы. Джэймс Бэйкер прыляцеў у Пекін з Токіё, дзе ён правёў перамовы ў японскім кіраўніцтвам, падчас якіх, паводле Бэйкера, быў адзначаны “вельмі добры прагрэс”.