Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:52 ]  На парляманцкіх выбарах у Сэрбіі перамагаюць радыкалы


БЯЛГРАД. На парляманцкіх выбарах ў Сэрбіі перамагае ультранацыяналістычная радыкальная партыя, якая зьвязаная са Слабаданам Мілошавічам. Паводле незалежнага інстытута свабодных і справядлівых выбараў, радыкалы на чале зь яе фармальным лідэрам Ваіславам Шэшэлем атрымалі больш за 25 адсоткаў і гэтага дастаткова, каб мець поўную большасьць у парляманце. На другім месцы дэмакрытычная партыя былога прэзыдэнта Ваіслава Каштуніцы –больш за 17 адсоткаў. Трэція - дэмакраты Зорана Джынджыча. Актыўнасьць выбаршчыкаў склала 59 адсоткаў.
XS
SM
MD
LG