ТРЫПАЛІ: Прадстаўнікі Міжнароднага Агенцтва Атамнай Энэргэтыкі наведалі сёньня аб’екты зьвязаныя з ядзернымі праграмамі. Група на чале са старшынём МАГАТЭ Махамадам аль Барадэй прыбыла ў Лівію ўчора, тыдзень пасьля таго, як ўлады Лівіі заявілі аб сваёй гатоўнасьці адмовіцца ад спробаў авалодаць зброяй масавага зьнішчэньня. Лівійскія ўлады прызналі, што краіна працавала над зброяй масавага зьнішчэньня, аднак дагэтуль не ўдалося яе вырабіць. У хуткім часе, у Лівію прыбудзе большая група экспэртаў ААН для грунтоўнай інспэкцыі.