Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:09 ]  У сталіцы Альбаніі адбыўся другі тур муніцыпальных выбараў


ЦІРАНА: У сталіцы Альбаніі адбыўся сёньня другі тур выбараў у мясцовыя органы ўлады. Галасаваньне адбываецца ў 118 выбарчых участках. Правам голасу валодаюць 130 тысячаў чалавек. Арганізацыя Бясьпекі і Супрацоўнітцва ў Эўропе, якая назірае за выбарамі заявіла, што паўторныя выбары зьяўляюцца важным выпрабаваньнем альбанскага прагрэсу на шляху да дэмакратыі, што зьяўляецца неабходнай ўмовай далучэньня краіны да Эўразьвязу і НАТО. Мяркуецца, што выбарчая актыўнасьць будзе значна ніжэйшай чым у першым туры, у кастрычніку сёлета, і значна ніжэйшай чы м на выбарах у 2000 годзе.
XS
SM
MD
LG