Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:04 ]  Лоя Джырга абмяркоўвае тэкст новай Канстытуцыі Афганістану


КАБУЛ: Дэлегаты Нацыянальнага Сходу Афганістану Лоя Джырга будуць сёньня галасаваць над праектам новай Канстытуцыі краіны. Асноўны Закон будзе налічваць 160 артыкулаў. Сёньня, свае высновы прадставіла дэлегатам Камісія Прымірэньня . Яна спрабуе ўрэгуляваць рознагалосьсі паміж часовым прэзыдэнтам Афаністану Хамідам Карзай і і лідэрамі розных фракцыяў у пытаньні, ці ў Афганістане мае быць прэзыдэнцкая ці парляменцкая сыстэма кіраваньня. Старшыня Нацыянальнага Сходу Муджадэді паведаміў, што дэлегаты прапанавалі каля 500 паправак у Канстытуцыю. Ратыфікацыя новай Канстытуцыі Афгансіатану мае пракласьці шлях да ўсеагульных выбараў заплянаваных на чэрвень 2004 году.
XS
SM
MD
LG