Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:13 ]  У Іраку загінулі прынамсі 13 чалавек

КЕРБАЛА. Сёньня ў горадзе Кербала на поўдні Іраку загінулі прынамсі шэсьць вайскоўцаў акупацыйнай кааліцыі (чатыры баўгары і два тайляндцы), а таксама сямёра іракцаў. Яшчэ прынамсі 25 салдатаў, а таксама 100 ірацкіх мірных жыхароў і паліцыянтаў былі параненыя. Камандуючы сіламі кааліцыі ў Кербале польскі генэрал Анджэй Тышкевіч сказаў на прэсавай канфэрэнцыі, што партызаны, ўзброеныя выбуховымі прыстасаваньнямі, мінамётамі і кулямётамі, правялі тры скаардынаваныя атакі ў розных месцах гораду. Аб’ектамі нападаў сталіся дзьве базы кааліцыі, паліцэйскі пастарунак і будынак мэрыі.
XS
SM
MD
LG