АМСТЭРДАМ. Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ) Мухамэд Эль-Барадэй праводзіць перамовы ў Лібіі. Перад прылётам у Трыпалі Эль-Барадэй заявіў, што на ягоную думку Лібія не была блізкая да стварэньня ядзернай зброі. У гэтым месяцы кіраўніцтва Лібіі паабяцала згарнуць сваю праграму вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня. Эль-Барадэй мае абмеркаваць пытаньне аб адпаведных міжнародных інспэкцыях.