НАБЛУС. Ізраільскія войскоўцы сёньня застрэлілі 17-гадовага палестынскага хлопца падчас сутыкненьняў у горадзе Наблус на заходнім беразе ракі Ярдан. Палестынцы закідвалі ізраільскіх салдат камянямі.
Ізраільцы ўвялі камэнданцкі час ва ўсходняй частцы Наблусу. Ізраільскія войскі пачалі ператрусы ў горадзе пасьля пазаўчорашняга выбуху ў Тэль-Авіве, ад якога загінулі 4 ізраільцы і нападнік. Адказнасьць за самагубчы тэракт узяў на сябе Народны фронт вызваленьня Палестыны, які базуецца ў Сырыі. Гэтая арганізацыя завіла, што тэракт быў помстай за забойства ізраільскімі войскамі чатырох палестынскіх ваяўнікоў на мінулым тыдні.