АНКАРА. Турэцкі міністар культуры і турызму Эркан Мумджу сёньня вітаў дазвол на паказ у Турэччыне фільму, прысьвечанага масавым забойствам армян у часы Атаманскай імпэрыі. Мумджу сказаў, што ён падтрымлівае дазвол на паказ фільму “Арарат” канадзкага рэжысэра армянскага паходжаньня Атома Эгаяна.
Паводле міністра, фільм можна нават назваць “лухтой”, але цікаўныя людзі мусяць мець магчымасьць яго паглядзець. Масавыя забойствы армян падчас першай Усясьветнай вайны шмат гадоў застаюцца гарачай тэмай у Турэччыне.
Армэнія, якую падтрымліваюць некаторыя іншыя краіны, называе гэтыя забойствы генацыдам і называе лічбу ахвяраў -- паўтара мільёна. У гэтым месяцы Швэйцарыя далучылася да іншых чатырнаццаці краінаў, якія прызналі тагачасныя забойствы армян генацыдам. Турэччына адкідае такое вызначэньне.