Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:28 ]  Землятрус у Іране: загінулі звыш 20 тысяч чалавек


БАМ, ІРАН. Выратавальныя каманды з розных краінаў сьвету далучацца сёньня да пошукаў людзей, ацалелых пры ўчорашнім землятрусе ў іранскім горадзе Бам. Прадстаўнікі іранскіх уладаў паведамілі, што колькасьць ахвяраў землятрусу перавысіла 20 тысяч чалавек. Каля 30 тысяч чалавек атрымалі сур’ёзныя раненьні. Разбурана да 90 працэнтаў будынкаў Баму, у руінах ляжыць славутая 28-вежавая гарадзкая цьвердзь. Горад Бам, які разьмешчаны амаль за тысячу кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Тэгерану, вядомы як турыстычная славутасьць. Праз Бам праходзіў гістарычны “Шаўковы шлях”. Землятрус здарыўся ўчора раніцаю. Сіла падземнага штуршка склала 6,3 бала паводле шкалы Рыхтэра. Пра гатовасьць дапамагчы Ірану абвясьцілі дзясяткі дзяржаваў, у тым ліку ЗША, якія з 1979 году ня маюць дыпляматычных дачыненьняў з Тэгеранам. ААН ужо выдзеліла 90 тысяч даляраў і накіравала ў Іран сваіх экспэртаў.
XS
SM
MD
LG