Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:18 ]  Ірак: з пачатку тыдня забітыя 10 салдатаў ЗША


БАГДАД. Як паведаміла амэрыканскае камандаваньне, за пэрыяд з панядзелка ў Іраку былі забітыя 10 салдатаў ЗША. У пятніцу адзін амэрыканскі вайсковец загінуў пры разьмінаваньні бомбы паблізу Бакубы, на поўначы ад ірацкай сталіцы. Яшчэ адзін салдат стаў ахвяраю выбуху бомбы паблізу гораду Балад. У Масуле прынамсі два амэрыканскія вайскоўцы былі параненыя ў часе перастрэлкі з паўстанцамі. Раненьні ў пятніцу атрымалі таксама два салдаты польскага вайсковага кантынгенту ў Іраку – на канвой, у якім яны ехалі, быў учынены напад. Тым часам кіраўніцтва ўкраінскага кантынгенту паінфармавала пра затрыманьне афіцэра былой ірацкай службы бясьпекі, які камандаваў адной з паўстанцкіх групаў.
XS
SM
MD
LG