ЧУНЦЫН. Кітайскім выратавальнікам удалося засыпаць сьвідравіну на паўднёвым захадзе Кітаю, зь якой у атмасфэру выдзяляўся небясьпечны таксычны газ. Аўторкавы выкід атрутных рэчываў з гэтай сьвідравіны забраў жыцьці 198 чалавек. З зоны бедзтва эвакуавана звыш 40 тысяч чалавек.