Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:49 ]  Ізраіль: у выніку тэракту ў Тэль-Авіве загінулі 5 чалавек

ТЭЛЬ-АВІЎ. У выніку ўчорашняга тэрарыстычнага акту на аўтобусным прыпынку пад Тэль-Авівам загінулі пяць чалавек, у тым ліку тэрарыст-сьмяротнік. Яшчэ 16 чалавек атрымалі раненьні. Адказнасьць за тэракт узяў на сябе “Народны фронт вызваленьня Палестыны”. У адказ Ізраіль увёў поўную блякаду палестынскіх тэрыторыяў. Менш як за гадзіну да выбуху пад Тэль-Авівам у сэктары Газы стрэлам ракеты з ізраільскага верталёта была зьнішчаная машына, у якой ехаў адзін з кіраўнікоў узброенай групоўкі “Ісламскі джыхад” Мухлід Хамід. Разам з Хамідам забітыя яшчэ чатыры чалавекі, 12 палестынцаў параненыя. Міністар абароны Ізраілю Шауль Мафаз заявіў, што забіты вайскоўцамі Хамід рыхтаваў маштабны тэрарыстычны акт.
XS
SM
MD
LG