Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:44 ]  Звыш 90 ахвяраў авіякатастрофы ў Бэніне


КАТАНУ. У выніку авіякатастрофы ў заходнеафрыканскай дзяржаве Бэнін загінула ня менш як 90 чалавек. Паводле словаў міністра аховы здароўя Бэніну Сэліна Сэгнона, уратаваць удалося 18 чалавек. Самалёт выбухнуў і ўпаў у мора неўзабаве пасьля ўзьлёту ў сталіцы Бэніну – Катану. Бальшыня пасажыраў была лібанцамі – яны працавалі ў краінах Заходняй Афрыкі й ляцелі на сьвяты дадому ў Бэйрут. Сьведкі здарэньня паведамляюць, што самалёт, узьлятаючы, зачапіў будынак, і гэта спрычыніла выбух. На месца авіякатастрофы вылецеў міністар замежных справаў Лібану Жан Абэйд з брыгадаю мэдыкаў.
XS
SM
MD
LG