ПЭКІН. Ня менш як 191 чалавек загінуў у паўдёва-заходнім Кітаі ў выніку выкіду атрутных рэчываў зь сьвідравіны на радовішчы прыроднага газу. Як падае агенцтва “Сіньхуа”, кітайскія ўлады пастанавілі адкласьці да суботы бэтанаваньне аварыйнай сьвідравіны – на месцы здарэньня працягваюцца пошукі пацярпелых. З зоны бедзтва эвакуавана звыш 40 тысяч чалавек. Выкід атрутных рэчываў здарыўся ў правінцыі Сычуань у аўторак – зь сьвідравіны на 30 мэтраў над зямлёю вырваўся слуп прыроднага газу й серавадароду.