Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:26 ]  Зонд "Бігл-2" пакуль што ня знойдзены на Марсе


ЛЁНДАН. Брытанскія вучоныя другі раз за суткі не змаглі ўстанавіць сувязі з дасьледчым зондам “Бігл-2”, які, праўдападобна, прызямліўся ўчора на Марсе. Згодна з паведамленьнем Эўрапейскага касьмічнага агенцтва, наступная, трэцяя спроба ўстанавіць сувязь з модулем будзе зробленая сёньня каля 20-ай гадзіны паводле менскага часу. “Бігл-2” – першая эўрапейская экспэдыцыя на Марс. Яе мэта – дасьледаваць глебу й атмасфэру плянэты. Навукоўцы з Эўрапейскага касьмічнага агенцтва пакуль што перасьцерагаюць ад размоваў пра няўдачу экспэдыцыі.
XS
SM
MD
LG