Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:18 ]  Замах на прэзыдэнта Пакістана

ІСЛЯМАБАД Прэзыдэнт Пакістана Пэрвэз Мушараф заявіў, выступаючы на дзяржаўнай тэлевізіі, што замах на яго ажыцьцявілі тэрарысты і экстрэмісты. “Людзі, якія сочыць за маёй бясьпекай, былі вакол мяне. Яны абаранілі мяне, маё жыцьцё коштам сваіх жыцьцяў. Адпаведныя захады былі зробленыя. Але татальная бясьпека супраць тэрарыстаў-самагубцаў ня можа быць гарантаваная ніякімі сіламі” Два тэрарысты-самагубцы накіравалі сёньня свой начынены выбухоўкай аўтамабіль на прэзыдэнцкі картэж Машарафа. Картэж, аднак, пасьпеў “праскочыць” за некалькі сэкундаў да выбуха. У выніку замаху, ажыцьцёўнага ў горадзе Раваліндзі, загінула 14 мінакоў. Сам Мушараф не пацярпеў, пашкоджаныя тры аўтамабіля суправаджэньня. 14 лютага ў гэтым самым горадзе адбыўся апошні замах на Мушарафа, тады выбух прагучаў на мосьце пасьля праезду картэжу аўтамабіляў з кіраўніком краіны.
XS
SM
MD
LG