ПЭКІН
Прынамсі 190 чалавек загінулі ў Кітаі ў выніку выбуха на месцы радовішча прыроднага газу. Як паведамляе кітайская афіцыйная агенцыя Сіньхуа, здарэньне адбылося ўначы з аўторка на сераду на паўднёвым захадзе краіны каля гораду Чонгкінг у правінцыі Сычуань. З-за высокага ўтрыманьня серавадароду ў паветры кітайскія ўлады эвакуявалі каля 30 тысячаў чалавек з тэрыторыі 5 квадратных кілямэтраў. Сотні чалавек шпатілізаваныя з моцнымі хімічнымі апёкамі і атручваньнямі ядавітымі парамі. На месца катастрофы прыехалі кіраўнікі Кітаю.