ВАТЫКАН
Папа рымскі Яп Павал другі ў сваім традыцыйным калядным пасланьні папрасіў Бога абараніць чалавецтва ад тэрарызму і войнаў. Пасланьне “Урбі эт орбі” (гораду і сьвету) было зачытаная пантыфікам з прыступкаў сабору Сьвятого Пятра ў Ватыкане. “На зямлі праліваецца надта шмат крыві. Канфлікты і гвалт замінаюць мірнаму суіснаваньню нацыяў” – сказаў папа. Учора падчас усяночнай 83-гадовы Ян павал Другі выглядаў дастакова добра, аднак сёняшняе чытаньне, паводле сьведкаў, было для яго даволі складаным.