Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:40 ]  Прызнаньне абвінавачага ў забойстве Джынджыча


БЯЛГРАД У Бялградскім судзе сёньня было зачытанае прызнаньне чалавека, абвінавачанага ў забойстве сёлета ў сакавіку прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча. Абвінавачаны – былы афіцэр сэрбскага элітнага злучэньня “Чырвоныя бэрэты” Звёздан Ёванавіч – у сваёй заяве, зробленай праз некалькі тыдняў пасьля забойства, сьцьвярджае “Я асабіста ліквідаваў Зорана Джынджыча. Але я не крымінальнік. Я б ніколі не зрабіў гэта за грошы”. Паводле прызнаньня, Джынджыча трэба было забіць, каб прадухіліць перадачу сэрбаў Гаагскаму трыбуналу. Абаронцы Джаванавіча патрабавалі, каб гэтае прызнаньне было выключанае з працэсу, паколькі яно было нібыта зробленая пад ціскам. У абвінаваўчым заключэньні ўзгаданыя ўсяго 36 чалавек, якія абвінавачваюцца таксама ў выкраданьнях, змове, тэрарызьме і забойстве.
XS
SM
MD
LG