РЫМ. Папа рымскі Ян Павал ІІ адправіў сьвяточную імшу ў саборы сьвятога Пятра. Набажэнства трансьлявалася ў жывым эфіры больш як у 50 краінах сьвету. Пантыфік падкрэсьліў, што канфлікты й гвалт перашкаджаюць мірнаму суіснаваньню народаў на зямлі. Паводле словаў папы, менавіта жыцьцё Збаўцы - Ісуса Хрыста - дазваляе зразумець, чаго вартае жыцьцё кожнай жывой істоты на сьвеце.
Сьвяточнае набажэнства прайшло і ў горадзе Бэтлеем на Заходнім беразе Ярдану. Замест звыклых шматлікіх тысяч паломнікаў у храме Раства Хрыстовага сабралася невялікая колькасьць народу. Сытуацыя ў горадзе застаецца напружанай з прычыны палестынска-ізраільскага канфлікту.