БАГДАД. У цэнтры ірацкай сталіцы сёньня раніцаю здарылася сэрыя выбухаў. Паводле сьведкаў, пад ракетную атаку трапілі каля шасьці аб’ектаў Багдаду, у тым ліку сядзіба амэрыканскай адміністрацыі й гатэль, дзе жывуць замежнікі.
Учора ўвечары зь мінамёта быў абстраляны гатэль “Шэратон” у цэнтры ірацкай сталіцы. Ніхто пры гэтым здарэньні не пацярпеў.