КАБУЛ. У аўганскай сталіцы сёньня раніцаю адбыўся моцны выбух каля будынку прадстаўніцтва ААН. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі мясцовай паліцыі. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Хваля ад выбуху выбіла шыбы ў будынку прадстаўніцтва. За час работы ўсеаўганскай рады Лоя-Джыргі гэты ўжо трэці тэрарыстычны акт у Кабуле.