Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:48 ]  Бюджэт ААН перавысіць 3 мільярды даляраў

НЬЮ-ЁРК. Бюджэт ААН на наступны год упершыню перавысіць 3 мільярды даляраў. Адпаведную пастанову прыняла Генэральная асамблея ААН на ўчорашнім паседжаньні ў Нью-Ёрку. Тым самым бюджэт ААН вырас на 270 мільёнаў даляраў. Аднак, паводле словаў прадстаўнікоў арганізацыі, гэта толькі кампэнсуе страты ад інфляцыі й спаданьня курсу даляра. Агульная колькасьць супрацоўнікаў ААН складае цяпер 9 тысяч 118 чалавек.
XS
SM
MD
LG