ДАРМШТАТ. Эўрапейскі касьмічны апарат “Бігл-2”, праўдападобна, прызямліўся на паверхні Марсу. Прызямленьне – найбольш небясьпечная й складаная стадыя ўсёй экспэдыцыі.
“Бігл” – першы касьмічны апарат, які апускаецца на паверхню Марсу пасьля карабля “Вікінг” у 1970-ых гг. На працягу паўгоду “Бігл” мае дасьледаваць глебу й атмасфэру Марсу.