Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:34 ]  Ізраіль працягвае рэйды на Заходнім беразе Ярдану


ДЖЭНІН. Ізраільскія салдаты пры падтрымцы баявых верталётаў увайшлі сёньня ўначы ў лягер уцекачоў у горадзе Тулькарм на Заходнім беразе Ярдану. Адбыліся перастрэлкі. Ізраільскія войскі ўвялі ў лягеры камэнданцкую гадзіну й абкружылі некалькі дамоў. Учора ў ходзе апэрацыі ізраільскіх войскаў у паўднёвай частцы сэктару Газы былі забітыя 8 палестынцаў і каля 40 параненыя. Гэтую апэрацыю асудзіў генэральны сакратар ААН Кофі Анан – ён заклікаў ізраільскі ўрад устрымацца ад сілавых дзеяньняў і вярнуцца за стол перамоваў.
XS
SM
MD
LG