ТЭЛЬ-АВІЎ. Пабудова разьдзяляльнага муру з Палестынаю запатрабуе амаль двух мільярдаў даляраў і стане самым грандыёзным будаўнічым праектам у гісторыі Ізраілю, – пра гэта паведаміў намесьнік начальніка генэральнага штабу ізраільскага войска Габі Ашкеназі. Паводле ягоных словаў, на будоўлі, якую Ізраіль зьбіраецца скончыць у 2005 годзе, занятыя каля 15 тысяч рабочых. На сёньня ўжо ўведзеныя ў дзеяньне 170 кілямэтраў муру. У лютым пытаньне пра законнасьць будаваньня Ізраілем загараджальнага муру разгледзіць Міжнародны суд у Гаазе. Запытаньне ў суд накіравала Генэральная асамблея ААН.