Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:15 ]  Пакістанскія ядзерныя тэхналёгіі маглі апынуцца ў Іране


ІСЛЯМАБАД Пакістан не выключае, то некаторыя ягоныя ядзерныя тэхналёгіі маглі апынуцца ў распараджэньні Ірана. Міністэрства замежных справаў Пакістана паведаміла, што цяпер праводзіцца расьследваньне, якое пацьвярджае магчымасць уцечкі тэхналёгіяў. “Некаторыя асобы маглі кіравацца пэрсанальнымі амбіцыямі альбо хцівасьцю” – сказана ў заяве прадстаўніка Пакістанскага МЗС. Улады прыступілі да расьследваньня, калі стала вядома, што Іран выкарыстоўвае такія самыя віды абсталяваньня, як і ў пакістанскіх лябараторыях.
XS
SM
MD
LG