МАСКВА
Тэрмін затрыманьня пад вартай былога кіраўніка кампаніі ЮКОС Міхаіла Хадаркоўскага працягнуты да 25 сакавіка наступнага году. Гэткае рашэньне прыняў сёньня Басманны суд Масквы, адказваючы на запыт Гэнеральнай пракуратуры Расеі. Адвакаты Хадакоўскага заявілі, што апратэстуюць гэтае рашэньне, паколькі пракуратура нібыта не прадставіла пераканаўчых доказаў віны Хадаркоўскага. Хадаркоўскі знаходзіцца з сьледчым ізалятары з канца кастрычніка. Сярод іншага ён абвінавачваецца ў крадзяжы чужой маёмасьці, махлярстве і нявыплаце падаткаў