Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  8 палестынцаў забітыя ў выніку ізраільскага рэйду


ГАЗА Восем палестынцаў былі забітыя і прынамсі 30 параненыя ў выніку рэйду ізраільскіх вайскоўцаў ў лягер палестынскіх уцекачоў у Паласе Газы. Калі 20 ізраільскіх танкаў увайшлі ў на тэрыторыю лягера Рафа перад сьвітанкам. Прадстаўнікі ізраільскага войска заявілі, што мэтай рэйду было разбурэньне тунэляў, па якіх з Егіпту перапраўляецца зброя палестынцам. Аднак міністр замежных справаў Палестынскай аўтаноміі Набіль Шаат назваў гэтыя дзеяньні “злачынствам” “Напад у Рафа – гэта жахлівая агрэсія і злачынства, у той час як ізраільскі прэм’ер Арыель Шарон гаворыць пра мір і пра мірны плян дарожная мапа” -- заявіў міністр замежных справаў Палестынскай аўтаноміі
XS
SM
MD
LG