ЗАГРАБ
Парлямэнт Харватыі сёньня ўхваліў склад новага правацэнтрысцкага кабінэту на чале з прэм’ерам Іва Санадэрам. За новы кабінэт, большасьць у якім прадстаўнікі Харвацкага дэмакратычнага Зьвязу, прагаласавалі 88 са 152 дэпутатаў. Санадэр заявіў, што прыярытэтам ураду стане паскарэньне рэформаў і хутчэйшы рух краіны да сяброўства ў Эўразьвязе і НАТО.