Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:27 ]  МАГАТЭ гатова распачаць інспэкцыі ў Лібіі


ВЕНА. Міжнародныя экспэрты гатовыя распачаць інспэкцыі ядзерных аб’ектаў на тэрыторыі Лібіі ўжо наступным тыднем. Пра гэта заявіў учора генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі Махамэд Эль-Барадэй. Заява Эль-Барадэя прагучала ў адказ на прынятае пры канцы мінулага тыдня рашэньне Лібіі спыніць праграму стварэньня зброі масавага зьнішчэньня й дапусьціць у краіну міжнародных інспэктараў. Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Буша не выключае, што здыме санкцыі ў адносінах да Лібіі.
XS
SM
MD
LG