ЛОС-АНДЖЭЛЕС. У амэрыканскім штаце Каліфорнія ўчора здарыўся моцны землятрус. Дзьве жанчыны загінулі ў раёне эпіцэнтру землятрусу – у горадзе Пасо Роблес. Былі разбураныя каля 50 дамоў, некалькі раёнаў засталіся без электрыкі. Сіла падземных штуршкоў дасягала шасьці з паловаю балаў паводле шкалы Рыхтэра.