ЕРУСАЛІМ. Ізраільская паліцыя арыштавала сямёх палестынцаў, падазраваных у дачыненьні да ўчорашняга нападу на міністра замежных справаў Эгіпту Ахмэда Махэра. Напад быў учынены ў мячэці Аль-Акса ў старой частцы Ерусаліму. Палестынскія радыкалы абвінавацілі Махэра, які вядзе перамовы з ізраільскімі кіраўнікамі, у здрадзе. Паводле паведамленьня прадстаўніка ізраільскай паліцыі, усе сем затрыманых – жыхары ўсходняга Ерусаліму.