Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:22 ]  ЯБЛОКО ня выставіць кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах

МАСКВА. Лідэр апазыцыйнай расейскай партыі "Яблоко" Грыгоры Яўлінскі заявіў, што ягоная партыя ня будзе выстаўляць свайго кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў сакавіку наступнага году. Ён сказаў, што ў Расеі немагчымае палітычнае спаборніцтва й справядлівыя выбары. "Яблоко", таксама як і Саюз Правых Сілаў, не ўвайшло ў Дзяржаўную думу ў выніку апошніх выбараў. Праўдападобна, таксама Саюз Правых Сілаў ня будзе выстаўляць свайго кандыдата.
XS
SM
MD
LG