Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:20 ]  Егіпет і Іран хочуць, каб ўсьлед за Лібіяй Ізраіль таксама адмовіўся ад зброі масавага зьнішчэньня


КАІР: Прэзыдэнт Егіпту заявіў, што Ізраіль павінен пайсьці за прыкладам Лібіі і адмовіцца ад зброі масавага зьнішчэньня. Заўтра ў Ізраіль прыбыудзе міністр замежных справаў Егіпту, каб паспрыяць аднаўленьню дыялёгу паміж Ізраілем і палестынцамі. Раней, улады Ірану выказалі задаволеньне з рашэньня Лібіі аб адмаўленьні ад зброі масавага зўьнішчэньня. Такая пастанова Лібіі была аб’яўленая ў пятніцу пасьля 9 месяцаў сакрэтных перамоваў з прадстаўнікамі Злучаных Штатаў і Велікабрытаніі. Прадстаўнік іранскага міністэрства замежных справаў Гамід Рэза Асэфі заявіў, што міжнародная супольнасьць павінна націскаціь і на Ізраіль, каб той таксама адмовіўся ад зброі масавага зьнішчэньня. Учора, прадстаўнік Лібіі сустрэўся з кіраўніком Міжнароднага Агенцтва Атамнай Энэргэтыкі для абмеркаваньня рашэньня Трыпалі.
XS
SM
MD
LG