Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:15 ]  Тэрарысты ў Іраку падпалілі 4 нафтаправоды-страты 10 мільёнаў літраў паліва

БАГДАД: Сёньня, на 4 нафтаправодах каля ірацкага гораду Тыкрыт выбухнулі пажары. Прадстаўнікі мясцовых ўладаў лічаць, што пажары былі выкліканыя выбухамі, і былі вынікам сабатажу з боку невядомых нападнікаў. Міністэрства энэргэтыкі паведаміла, што таксама ўчора быў абстрляны ранатамі рэзэрвуар паліва. Паводле ўладаў, страты склалі 10 мільёнаў літраў нафты. У Іраку адчуваецца войстры дэфіцыт паліва. Сёньня старшыня Кіроўчай Рады Іраку Абдэль Азіз аль-Гакім прыбыў ў Дамаск для перамоваў з прэзыдэнтам Сырыі Башарам аль-Асадам. Пасьля ён накіруецца з візытам у Расею.
XS
SM
MD
LG