ВІЛЬНЯ Некалькі тысячаў чалавек правялі сёньня ў літоўскай сталіцы дэманстрацыю ў падтрымку прэзыдэнта Раландаса Паксаса. Парлямент Літвы распачаў працэдуру імпічмэнту кіраўніка дзяржавы, стварана адмысловая парляментская камісія. Паксаса абвінавачваюць у сувязях з крыміналітэтам і расейскімі спэцслужбамі. Прэзыдэнт Літвы адхіляе гэтыя абвінавачваньні.