Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:26 ]  Амэрыканскія салдаты памылкова забілі іракціх паліцэйскіх

КІРКУК. У гэтым ірацкім горадзе тры мясцовыя паліцыянты былі забітыя сёньня праз памылку амэрыканскімі вайскоўцамі. Яшчэ два паліцыянты параненыя. Амэрыканскія салдаты абстралялі кантрольна-прапускны пункт, палічыўшы паліцыянтаў за паўстанцаў. Амэрыканскае камандаваньне пакуль не камэнтуе здарэньня. Сёньня ў цэнтры Багдаду прайшла масавая дэманстрацыя з патрабаваньнем судзіць Садама Хусэйна як ваеннага злачынцу. Удзельнікі акцыі заклікалі, каб суд над былым дыктатарам быў “ірацкім паводле складу”. Дэманстрацыю арганізавалі некалькі ірацкіх палітычных партыяў.
XS
SM
MD
LG