Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:22 ]  Прэм'ер-міністар Гішпаніі наведаў сілы каліцыі ў Іраку

МАДРЫД. Прэм’ер-міністар Гішпаніі Хасэ Марыя Азнар нечакана пабываў сёньня ў Іраку, каб сустрэцца з гішпанскімі салдатамі, якія нясуць службу ў складзе вайсковай кааліцыі. Мінулае ночы Азнар прыляцеў у горад Эд-Дзіванія, што на поўдні ад Багдаду. У Іраку знаходзяцца блізка тысячы трохсот гішпанскіх вайскоўцаў. Ад жніўня ў Іраку загінулі дзесяць грамадзянаў Гішпаніі.
XS
SM
MD
LG